Джэрэмі Кларксан праехаўся на «Bentley» з гіпсавай галавой Сталіна


Культавы брытанскі тэлевядоўца Джэрэмі Кларксан прыехаў у Грузію, дзе стартавалі здымкі новага сезону аўтамабільнага тэлешоу «The Grand Tour».

Па грузінскіх дарогах Кларксан і ягоныя напарнікі ездзець на «Bentley» з гіпсавай галавой Сталіна на капоце.

Відэа: Georgian Broadcaster

У тэлешоу будуць распавядаць пра аўтамабілі і вядомых дыктатараў, паведамляецца на сайце грузінскага тэлеканалу 1tv.ge.

Падчас здымкаў у Індыі Кларксан усталяваў у багажнік аўтамабіля ўнітаз.

У 2015 годзе тэлекампанія Бі-бі-сі адхіліла ад эфіру вядоўцу праграмы «Top Gear» Джэрэмі Кларксана за бойку з прадусарам.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары