Дыслайкаў пад навагоднім зваротам Лукашэнкі ўтрая больш за лайкі. Але, падобна, іх яшчэ і прыбіраюць


Колькасць дыслайкаў пад навагоднім зваротам Аляксандра Лукашэнкі на YouTube значна большая за лайкі. Але, падаецца, іх было б яшчэ больш, калі б не праца адмыслоўцаў.

1 студзеня аб 11:00 на канале ОНТ пад зваротам было больш за 160 тысяч праглядаў, лайкаў – 3,7 тысячы, дыслайкаў – 9,4 тысячы.

Але нашыя чытачы заўважылі, што дыслайкі неверагодным чынам знікалі.

Пры меншай колькасці праглядаў мы бачым больш дыслайкаў. Але потым іх колькасць чамусьці зменшылася.

Тое самае заўважылі і на канале СТВ.

І вось дыслайкаў менш.

А вось самы папулярны каментар на YouTube-канале OНТ.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў