Долар у Беларусі дасягнуў максімуму за тры тыдні


Курс амерыканскай валюты ў Беларусі ўжо даўно пабіў запланаваны на 2020 год сярэдні паказнік.

За мінулы тыдзень курс долара ў Беларусі вырас на 1,15% – з Br 2,5522 за адзін долар да Br 2,5817. Гэта максімальны паказнік амерыканскай валюты ў нашай краіне за апошнія тры тыдні.

Курс долара ў Беларусі ў лістападзе 2020 года.
Фота: Нацбанк

Паводле прагнозу на 2020 год, сярэдні курс долара ў Беларусі мусіў скласці за 12 месяцаў Br 2,24. Але, паводле звестак Нацбанку за студзень – кастрычнік, ён ужо дасягнуў Br 2,4089 ці Br 2,4132 у залежнасці ад методыкі разліку.

Пікавыя ж значэнні і таго былі большыя. Максімум сёлета быў дасягнуты 28 жніўня. Тады афіцыйны курс долара ў Беларусі складаў Br 2,6612. Гэты ўзровень быў амаль дасягнуты 3 лістапада, калі амерыканская валюта каштавала Br 2,6579.

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў