Для амбасады Беларусі ў Маскве пабудуюць 21-павярховы жыллёвы комплекс


ААТ «Будтрэст №4» пабудуе ў Маскве жыллёвы комплекс для беларускай амбасады ў РФ. Генеральным падрадчыкам забудовы будзе ягоны філіял «Будаўнічае ўпраўленне-13», якое раней пабудавала аквапарк «Лебядзіны» і новы будынак Вярхоўнага суду ў Менску.

Пра гэта паведамляе газета «На стройках Минска».

Праект жыллёвага комплексу для дыпламатаў. Фота – «На стройках Минска»

21-павярховы жыллёвы комплекс будзе пабудаваны на ўсходзе Масквы, у раёне Багародскае. У доме будзе 100 кватэраў: 20 аднапакаёвых, 52 двухпакаёвых і 27 трохпакаёвых. Адна кватэра будзе з залам паседжанняў – для аташэ.

У прыбудовах будзе месціцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс, басейн, саўна. Прадугледжана адкрытая аўтастаянка на 26 машынаў і падземная на 60. Будуць дзейнічаць 2 спартовых пляцоўкі, дзіцячая пляцоўка і месца для ціхага адпачынку.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў