Данецкі аэрапорт цалкам зруйнаваны


«Кібаргі» пакінулі сваю крэпасць, якую абаранялі 242 дні. Гэта больш, чым трывала абарона Сталінграду і Масквы падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў напісаў у сваім Facebook‘у, што «дыспетчарская вежа, стары і новы тэрмінал, усё, што магло быць апорным пунктам абароны цалкам зруйнавана. Аэрапорт прастрэльваецца прамой наводкай».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Пра выхад украінскіх жаўнераў з аэрапорту паведаміла і афіцыйны акаўнт дабравольнага батальёну «Азоў». «Эпапея гераічнай абароны доўжылася 242 дні. Гэта больш, чым трывала абарона Сталінграду і Масквы падчас Вялікай Айчыннай вайны», – адзначаецца ў паведамленні.

 

Прэс-служба мінабароны паведамляе, што частка тэрыторыі аэрапорту застаецца пад кантролем Украіны.

За апошнія суткі ў баях загінула 6 украінскіх байцоў. 16 трапіла ў палон.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў