Дакументальны фільм «Ленінленд» - увечары на «Белсаце»


Тонкая кінематаграфічна праекцыя запаветаў Ільіча на цяперашнюю цынічна-крывадушную абстаноўку.

Сёння 8 студзеня а 20:05 у эфіры «Белсату», а таксама онлайн на нашай старонцы дакументальны фільм «Ленинленд».

Поўны абсурду, гратэск і з пачуццём гумару. Карціна музею і дыскусіі, якія адбываюцца паміж супрацоўнікамі, ператвараецца ў гіпербалу сённяшняй Расеі.

У 1987 г., на заходзе савецкай эры, самы вялікі музей Леніна адкрылі ў вёсцы Горкі, дзе прайшлі апошнія дні правадыра рэвалюцыі. Неўзабаве пасля таго, як установа запрацавала напоўніцу, Савецкі Саюз спыніў сваё існаванне. Музей зазнаў перыяд забыцця, але сёння ён адкрыты, як і раней. Адданыя справе Леніна працаўнікі чакаюць вяртання былых часоў, падтрымліваючы полымя рэвалюцыі ў сучаснай Расеі.

Рэжысёр. Аскольд Кураў, 2013 г. , Расея

Стужка навінаў