Валерыю Уласік забралі з дому раніцаю 8 верасня. У кватэры, дзе яна пражывае з маці, супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук. У выніку вобшуку супрацоўнікі міліцыі забралі старыя тэлефоны, якія знайшлі ў доме, флэш карты і 2 ноутбука.
Дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Ёй прысудзілі 10 содняў.
Таксама паведамлялася, што Валерыю падазраюць у датычнасці да арганізацыі масавых беспарадкаў. Следчы камітэт інфармацыю, што супраць дзяўчыны вядзецца крымінальная справа, пакуль не пацвярджае.