Другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Менск увядуць у строй у гэтым годзе.
Пра гэта сёння ў размове з журналістамі заявіў старшыня праўлення Банку развіцця Беларусі Сяргей Румас па выніках дакладу кіраўніку краіны.
«Мы чакаем, што ўзлётна-пасадачная паласа будзе ўведзеная ў строй сёлета. Цяжка сказаць калі, але думаю, што ўвосень», – сказаў Сяргей Румас.
Ён распавёў, што летась Банк развіцця прафінансаваў будаўніцтва паласы на $ 108 млн. У бягучым годзе ўкладанні будуць ужо менш.
«Да зімовых маразоў падрадчыкі забяспечылі будаўніцтва самой узлётна-пасадачнай паласы, яе бетонны падмурак быў скончаны. Цяпер ідзе закуп абсталявання. Як толькі дазволяць умовы надвор’я, пачнецца яго мантаж», – адзначыў кіраўнік банку.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА