Да канца года ў Беларусі хочуць прыняць дакумент аб іпатэцы

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва разлічвае, што дакумент аб іпатэцы і будаўнічых ашчаджэннях падпішуць да канца года. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак.

Зараз праекты дакументаў адносна жыллёвых будаўнічых ашчаджэнняў і іпатэкі зараз знаходзяцца на ўзгадненні. Паводле міністра, яны ўжо дастаткова доўга ўзгадняюцца, таму ведамства разлічвае, што на працягу года іх прымуць.

https://belsat.eu/news/ipateka-u-belarusi-z-yavitstsa-ne-hutka/

Праект указа пра іпатэку распрацаваны на базе закона аб іпатэцы, там адрэгуляваныя ўсе праблемныя пытанні.

Дзмітрый Мікулёнак адзначыў, што ў свеце пакуль не прыдумалі нічога больш дзейнага за іпатэку.

«Чалавек атрымлівае жыллё і потым за яго плаціць. Але ва ўласнасці яно знаходзіцца або ў банку, або ў кагосьці, а чалавек выплачвае этапамі сумы за гэтае жыллё», – сказаў ён.

Паводле яго, для гэтага патрэбныя толькі некаторыя механізмы, якія гарантуюць бяспеку, у тым ліку самога чалавека.

Адносна будаўнічых ашчаджэнняў пытанне заключаецца ў назапашванні, якія павінны рабіць грамадзяне.

МГ belsat.eu

Hавiны