«Да'іш» узяло адказнасць за тэракт у Дамаску


У выніку двух выбухаў ў сірыйскай сталіцы загінулі прынамсі 20 чалавек.

Тэлеканал «Аль-Арабія» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў са спасылкаю на інфармацыйныя рэсурсы радыкалаў паведамляе, што адказнасць за двайны тэракт у Дамаску ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Ахвярамі тэрактаў сталі не менш за дваццаць чалавек.

Выбухі прагрымелі ў дамаскім раёне Сеіда-Зейнаб, дзе размешчаная вядомая мячэць, якую асабліва шануюць мусульмане-шыіты. На асноўнай вуліцы раёну ў паветра ўзляцеў начынены выбухоўкаю аўтамабіль, пасля чаго прагрымеў яшчэ адзін выбух.

ДД, belsat.eu; фота: Амар Санадыкі / Reuters

Стужка навінаў