COVID-19: плюс 552 выпадкі за апошні дзень


У Беларусі цягам содняў выявілі 552 новыя выпадкі заражэнняў Covid-19, 6 пацыентаў памерлі, – паведаміла Мінздароўя.

Прырост за апошнія содні склаў 552 выпадкаў супраць 489 за папярэднія содні.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 891 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначылі ў Міністэрстве.

На 10 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 76 тыс. 983 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Такім чынам, за апошні дзень статыстыка выпісаных склала 462 чалавекі.

Усяго ў Беларусі зрабілі 2 млн. 048 тыс. 355 тэстаў.

ЮЦ Belsat.eu

 

Стужка навінаў