Падчас прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Менску расейскіх журналістаў частавалі мінеральнаю вадой, яблычным сокам і цукеркамі з алкаголем.
Opublikowany przez Igora Yagubkov Czwartek, 13 grudnia 2018
Як паведамляе sputnik.by, Лукашэнка двойчы спыняў размову, каб прапанаваць журналістам пачаставацца.
«А што вы не п’яце сок? Ён без цукру. Я адмыслова распарадзіўся вам яго паставіць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у садзе, які ён асабіста пасадзіў, сёлета было так шмат яблыкаў, што ён не ведаў, што з імі рабіць, і распарадзіўся зрабіць сок без цукру.
Таксама Лукашэнка прапанаваў журналістам пачаставацца цукеркамі з канʼяком ад «Камунаркі». Ён расказаў, што гэтыя цукеркі нядаўна перадаў адной з жонак прэзідэнта Судану.
Журналісты з Расеі знаходзяцца ў прэс-туры па Беларусі ўвесь тыдзень. Некаторыя з іх распавядалі ў сацсетках, што адзін з дзён іх частавалі нават чорнай ікрой.
Пресс-тур в Беларусь. Путевые заметки. День 4.Вы давно пробовали черную икру? Я, вот, недавно. А стало это возможным…
Opublikowany przez Andreego Rumyantsev Środa, 12 grudnia 2018
ІІ, belsat.eu