Чэмпіянат Еўропы па футболе перанясуць на 2021 год праз каронавірус – L’Equipe

Ва УЕФА прынялі рашэнне перанесці чэмпіянат Еўропы па футболе на наступны год. Пра гэта паведамляе французскае выданне L’Equipe са спасылкай на крыніцы ў арганізацыі. У футбольнай асацыяцыі інфармацыю пакуль не пацвердзілі. ЕЎРА-2020 мусіла праходзіць з 12 чэрвеня па 12 ліпеня.

У аўторак, 17 сакавіка, мусіла адбыцца відэаканферэнцыя з удзелам 55 асацыяцый-чальцоў краін Еўропы разам з найвышэйшым футбольным кіраўніцтвам. Паводле інфармацыі L’Equipe, менавіта на гэтым паседжанні чыноўнікі УЕФА абвесцяць рашэнне пра адмену ўсіх матчаў еўракубкаў. Таксама нібыта збіраюцца прыпыніць і нацыянальныя чэмпіянаты, а кантынентальнае першынство перанясуць на наступны год, бо цяпер не завершаная нават кваліфікацыя ўсіх удзельнікаў турніру. Спаборніцтвы некаторых зборных мусяць адбыцца ў канцы сакавіка, а старт асноўнай часткі турніру ў 12 краінах Еўропы запланаваны на 12 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Карнавалы, канферэнцыі і фільмы. Што адмянілі ў свеце праз каронавірус?

Каронавірус у Польшчы. З паліц знікае туалетная папера

Амаль 3000 выпадкаў заражэння каронавірусам зафіксавана ў Іспаніі

МШ/МВ

Hавiны