Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Менску ў фотаздымках


Алексія Паганіні са Швейцарыі на лёдзе «Менск-арэны». Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Мы адабралі найлепшыя фотаздымкі з ЧЕ па фігурным катанні–2019, які праходзіць у беларускай сталіцы на гэтым тыдні.

З 21 да 27 студзеня ў «Менск-арэне» праходзіць чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні – адзін з найважнейшых турніраў для спартоўцаў напярэдадні зімовай Алімпіяды 2022 года.

Пераможцаў вызначаюць у чатырох катэгорыях катання: жаночага адзіночнага, мужчынскага адзіночнага, парнага спартовага і парнага танцавальнага.

Удзел у спаборніцтвах возьмуць каля 100 атлетаў з усёй Еўропы. Асноўную канкурэнцыю беларускім фігурыстам складуць прадстаўнікі Расеі, Францыі ды Іспаніі – традыцыйна наймацнейшыя на кантыненце.

Расейскія фігурысты Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў падчас парнага катання на «Менск-арэне» 25 студзеня 2019 года. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum
24 студзеня 2019 года. Італьянскі фігурыст Даньель Грасль падчас выступу ў кароткай праграме мужчынскага адзіночнага катання. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Лана Пэтранавіч і Антоніа Соўза-Кардэйру з Харватыі. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum
24 студзеня 2019 года. Ванэса Джэймз і Марган Сіпрэ з Францыі падчас выступлення на «Менск-арэне». Фота – Васіль Фядосенка/Reuters
25 студзеня 2019 года. Нікале Райчава са Славаччыны падчас выступлення ў жаночым адзіночным катанні. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Лана Пэтранавіч і Антоніа Соўза-Кардэйру з Харватыі падчас парнага катання. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum
Аліна Загітава з Расеі падчас адзіночнага катання 23 студзеня 2019 года. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Польскія танцоры на лёдзе – Юстына Плютоўска і Жэрэмі Флемін. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Нямецкая пара Мінэрва Фабін Газэ і Нолян Зээгерт. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum
Ванэса Джэймз і Марган Сіпрэ з Францыі падчас выступлення на «Менск-арэне» 24 студзеня 2019 года. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters
Дар’я Паўлючэнка і Дзяніс Хадыкін з Расеі. Фота – Наталля Фядосенка/Reuters/Forum
Брытанская пара Зоўі Джоўнз і Крыстафэр Баяджы. Фота – Наталля Фядосенка/Reuters/Forum
Робін Тўідэйл і Джоўзэф Баклэнд з Вялікай Брытаніі. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Ляўра Баркера і Арыц Маэсту з Іспаніі. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters
Люкас Брытшгi са Швейцарыі падчас кароткай праграмы ў мужчынскім адзіночным катанні. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Алексія Паганіні са Швейцарыі падчас выступу ў адзіночным катанні 25 студзеня. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Французская фігурытска Маі-Бэрэніс Мэйтэ. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Люк Маергофэр з Аўстрыі. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters
25 студзеня 2019 года. Сафія Самадурава з Расеі кусае свой залаты медаль падчас цырымоніі ўзнагароджання ў катэгорыі жаночага адзіночнага катання на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні 2019 года ў «Менск-арэне». Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum

ДД

Стужка навінаў