Чатыры турысты замерзлі ў швейцарскіх Альпах


Швейцарскія Альпы ў красавіку. Фота – Arnd Wiegmann/Reuters

Яшчэ пяцёра – у цяжкім стане. Яны правялі ноч у гарах пры дрэнным надвор’і.

Падчас ратавальнай аперацыі ў кантоне Вале на паўднёвым захадзе Швейцарыі ратавальнікі знайшлі агулам 14 чалавек – у большасці былі прыкметы астуджэння, яшчэ адзін загінуў у выніку падзення. Агулам, паводле, паліцыі, загінулі чатыры асобы.

Пацярпелых даставілі ў шпіталі на верталёце.

Reuters са спасылкай на заяву мясцовай паліцыі падае, што сярод турыстаў былі італьянцы, французы і немцы.

Халодны цыклон з Атлантычнага акіяну прынёс у Заходнюю Еўропу пахаладанне: гэтак, у Нармандыі, напрыклад, сёння выпаў снег.

Тэмпература паветра крыху знізіцца і ў Беларусі – у сераду будзе толькі +20. Снегу не будзе. Затое 1 траўня пройдуць дажджы.

ДД

Глядзі таксама
Каментары