Чатыры гады таму на Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын


Магілу берасцейца Алеся Чаркашына, які загінуў на Данбасе ў 2015 годзе, 28 жніўня наведалі ягоныя сябры і паплечнікі.

Магіла Алеся Чаркашына. Фота – belsat.eu
Справа – маці Алеся Чаркашына. Фота – belsat.eu
На магіле Алеся Чаркашына

Сярод тых, хто прыйшоў на могілкі ў Камяніцы Жыравецкай пад Берасцем быў сустаршыня БХД Павел Севярынец. Ён быў блізка знаёмы з Чаркашыным, браў удзел у арганізацыі пахавання чатыры гады таму.

Павел Севярынец на магіле Алеся Чаркашына. Фота – belsat.eu

Цяпер палітык заявіў пра свой намер у наступным годзе выдаць кнігу пра добраахвотніка і заклікаў тых, хто ведаў Алеся, дасылаць свае ўспаміны і архіўныя фотаздымкі.

На магіле Алеся Чаркашына. Фота – belsat.eu
На магіле Алеся Чаркашына. Фота – belsat.eu

Берасцеец Алесь Чаркашын ваяваў на Данбасе ў складзе Правага сектару. Ён быў цяжка паранены 10 жніўня 2015 году ў баі пад вёскай Белакаменка – у яго трапілі аскепкі міны, пачалося заражэнне крыві. 28 жніўня 2015-га ён памёр у шпіталі ў Запарожжы. Чаркашыну было 33 гады.

Да вайны Алесь Чаркашын узначальваў берасцейскую філію БХД. У пачатку 2015 году ўступіў у Добраахвотніцкі ўкраінскі корпус «Правага сектару», таксама быў капеланам у складзе Тактычнай групы «Беларусь».

Чаркашын быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны» – гэта недзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ўкраінскімі валанцёрамі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў