Чаму на Amazon.com – сотні тышортак з афіцыйным сцягам Беларусі, а з Пагоняй – толькі некалькі?


Беларуска ў «Facebook’у» падзялілася новай пакупкай, зробленай у онлайн-краме, і атрымала не самыя прыемныя каментары.

На футболцы – дрэва колераў амерыканскага сцяга, а карані – беларускія, расфарбаваныя пад афіцыйны сцяг Беларусі.

Не ўсе карыстальнікі суполкі «Беларусы ў ЗША. Разам лягчэй» усцешыліся такой тышотцы.

«А гэткая ж, толькі з нашым сцягам, не было?»

«Ой, карані хіба зацьвілі – зялёныя… пасьмерджвае».

«З такім сцягам – проста адстой, для калгаснікаў, якія пеўня вусатага вельмі любяць!»

«Сцяг няправільны. А ідэая прыгожая».

Сустракаюцца сапраўды дзіўныя ідэі.

Рэч у тым, што футболкі і кепкі на сайце – адмысловыя графічныя праекты. У шаблонах змяняюць назву краіны ды афіцыйную сімволіку і вырабляюць, толькі калі ёсць замова. Відавочна, што крамы, якія робяць шаблоны для адзення, нічога не ведаюць пра бел-чырвона-белы сцяг. Затое ведаюць пра КДБ.

Але тышоткі з Пагоняй і б-ч-б сцягам можна набыць, напрыклад, тут, тут і тут.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары