BYSOL выплаціў 1 мільён € рэпрэсаваным і анансаваў стварэнне новай платформы


21 кастрычніка Фонд салідарнасці BYSOL / Belarus solidarity foundation паведаміў пра выплату завадчанам, шахцёрам, чыгуначнікам, медыкам, настаўнікам, сілавікам, чыноўнікам і многім іншым 1 мільёна € кампенсацыі за рэпрэсіі, якія ўжыў да іх рэжым Лукашэнкі.

«Прыйшоў час ставіць новыя, яшчэ больш амбітныя мэты. Сёння мы хочам анансаваць стварэнне платформы, якая аб’яднае ў сабе адразу некалькі фондаў узаемадапамогі ў краіне і з падтрымкай бізнесу стане крокам да паўнавартаснай альтэрнатыўнай лічбавай эканомікі Беларусі», – напісаў у сваім фэйсбуку адзін з каардынатараў фонду Яраслаў Ліхачэўскі.

Паводле Яраслава Ліхачэўскага, платформа дазволіць людзям не толькі хутчэй дапамагаць адзін аднаму, але таксама «забраць уласныя грошы ў рэжыму, які марнуе нашыя падаткі не на медыцыну і адукацыю, а на прававое бязмежжа і рэпрэсіі». Стваральнікі платформы зазначаюць, што не хочуць спансавць АМАП, таму ствараюць платформу лічбавай салідарнасці.

Пасля выхаду платформы кожны чалавек зможа атрымліваць дапамогу значна хутчэй, чым гэта працуе цяпер і выдаткоўваць свае грошы ў тым ліку ў сетцы арганізацый, якія працуюць у сістэме са сваёй валютай, прывязанай да долара, а не да беларускага рубля.

Першымі партнёрамі стануць буйныя фонды і платформы – ByHelp, BySol, Голас, ZUBR life, INeedHelpBY.

belsat.eu

Стужка навінаў