Былы прэм'ер Літвы: Калі апазіцыйных кандыдатаў у Беларусі не зарэгіструюць, будуць санкцыі


Падчас пленарнага паседжання Еўрапейскага парламенту ў Брусэлі 9 ліпеня прайшлі дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Экс-прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс заявіў, што неабходна паслаць «тры выразных сігналы»: грамадзянам Беларусі, Лукашэнку і самім сабе.

Кубілюс падкрэсліў, што пасля 26 гадоў аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі беларускі народ гучна патрабуе зменаў у сваёй краіне, і яны могуць адбыцца 9 жніўня. Тэкст выступу прыводзіць charter97.org

«Сёння сітуацыя не такая, як раней. Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што больш за 50% беларусаў хочуць рэальных зменаў, і толькі меншасць хоча, каб ён застаўся.

Настроі ў народзе нагадваюць мне нашу балтыйскую »спеўную рэвалюцыю« 1990-х. Беларускія рок-гурты спяваюць папулярныя песні супраць рэжыму. Прадстаўнікі культурнай эліты смела выступаюць на ютубе з антырэжымнымі заявамі. Блогеры ствараюць сапраўдныя онлайн-сеткі супраціву. Усе яны пераследуюцца рэжымам», – адзначыў ён.

Аб’ектыў
У адказ на рэпрэсіі беларусы аб‘ядноўваюцца
2020.07.02 23:20

Былы прэмʼер мяркуе, што еўрапейская супольнасць сёння павінна «паслаць тры выразных і гучных сігналы»:

Першы – грамадзянам Беларусі. Мы салідарныя з вамі ў вашым патрабаванні пераменаў. Мы будзем абараняць ваша права прымаць рашэнне стаць нармальнай еўрапейскай дэмакратычнай краінай.

Другі – ясны сігнал для Лукашэнкі і ягонай наменклатуры. Калі да 14 ліпеня, на наступным тыдні, апазіцыйныя кандыдаты не будуць зарэгістраваны ўладамі, калі палітычныя зняволеныя і кандыдаты не будуць вызваленыя з турмаў, калі людзей на вуліцах будуць пераследаваць і запалохваць, то будуць санкцыі, адрасныя санкцыі.

Трэці сігнал самім сабе. Мы павінны ўстаць у поўны рост і абараніць правы нашых суседзяў», – дадаў Кубілюс.

Раней еўрапейскія дыпламаты папярэджвалі ўлады Беларусі, што праз узмацненне рэпрэсіяў могуць быць адноўленыя санкцыі супраць датычных да пераследу па палітычных матывах.

Hавiны
«Сапраўдны сталінізм». Еўрадэпутат распавёў, як могуць пакараць Лукашэнку за рэпрэсіі
2020.06.23 23:37

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў