Былога ўладальніка «Новай газеты Смаргоні» асудзілі па справе аб паклёпе на міліцыянтаў


Рамуальду Улану прысудзілі 2 года і 6 месяцаў «хіміі», паведамляе карэспандэнт «Белсату».

У Смаргоні асудзілі былога ўладальніка і галоўнага рэдактара незалежнай «Новай газеты Смаргоні». 2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянтаў.

Напачатку восені ў Смаргоні з’явіліся ўлёткі, дзе былі напісаныя асабістыя дадзеныя міліцыянтаў, а таксама на ўлётках сцвярджалася, што міліцыянты даюць ілжывыя сведчанні на судах. Рамуальд сфатаграфаваў улёткі, што віселі ў Смаргоні, і размясціў фота ў гарадской суполцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». За гэта сямёра смаргонскіх міліцыянтаў падалі ў суд на прадпрымальніка.

Рамуальд Улан.
Фота: Белсат

55-гадовы Рамуальд Улан аказвае друкарскія паслугі, у ягоным офісе ў верасні было канфіскавана 13 адзінак тэхнікі. Неабыякавыя людзі некалькі дзён неслі прадпрымальніку тэхніку, кампʼютары і паперу, каб ён мог працягваць дзейнасць.

Hавiны
«Помсцяць»: паштальёнка тлумачыць, чаму «зліла» адрасы міліцыянтаў. Ёй пагражае да трох гадоў няволі
2020.12.19 07:00

ІК belsat.eu

Стужка навінаў