Былая тэлевядоўца: задумалася пра звальненне пасля словаў калегі, што ёй шкада АМАП


Былая вядоўца СТБ Татьяна Бародкіна распавяла ў эфіры belsat.eu, чаму вырашыла сысці з любімай працы:

Я ўсё жыццё гэтым займалася. Гэта была мая мара, і крок вельмі цяжкі. Мне не сорамна за ніводнае слова, я рабіла «мяккія» эфіры. Я не навіншчык хоць мне прапаноўвалі. Я лічу, што павінна быць думная з прафесіі, а не саромецца.

Мой муж ходзіць на барыкады.

Калі твой мужчына ходзіць на барыкады штодня, вяртаецца да дому, а ты пасля будзеш гаварыць гледачам, што жыць смачна і проста – немагчыма. Як можна аставацца ў эфіры на нашым тэлебачанні, як глядзець у вочы дзецям?

Таццяна Бародкіна

Мне ўжо сёння пачалі пагражаць.

Мне сказалі, што заўтра можа згарэць мой дом і аўтамабіль. Гэта былі мае знаёмыя.

Маім калегам цяжка. Там сапраўды 3 % – за, а рэшта пакутуе. Паверце, там таксама працуюць людзі, адэкватныя, якія перажываюць і не згодныя, але мала хто можа сабе дазволіць проста ўзяць і звольніцца.

Я ўжо цяпер бачу, як яны настроены. Калі раней мы нават лайкі баяліся ставіць, бо нам забаранілі, то сёння лайкаюць і пішуць заявы на звальненне.

Таццяна ўпэўненая, што ейныя калегі працягнуць звальняцца.

Я доўга абдумвала звальненне і першы пункт, чаму я вырашыла звольніцца, – сітуацыя ў грымёрцы, калі мая калега, вядоўца СТВ з аддзелу навінаў сказала, што ёй шкада АМАП. Я выкрасліла яе са свайго жыцця.

Я развіталася са сваім жыццём, дасюль не магу дайсці да сябе. Але не бойцеся праўды, усё ў нашых руках.

  • За апошнія дні з дзяржканалаў на ўласнае жаданне звольніліся ўжо як мінімум 7 журналістаў. Сёння стала вядома, што з ОНТ сышоў Дзмітрый Семчанка. Ён уваходзіў у прэзідэнцкі пул, быў ягоным кіраўніком і адным з галоўных прапагандыстаў каналу. Таксама сышоў з пасады вядоўцы праграмы вайсковай праграмы «Арсенал» на канале «Беларусь 1» Уладзімір Бурко.

belsat.eu

Стужка навінаў