«Будзем вымаць і даследаваць мозг»: пад Баранавічамі невядома ад чаго памерла рысь


Днямі маладая рысь прыйшла на падворак жыхаркі вёскі Вольна, што ў Баранавіцкім раёне.

Першы раз яна з’явілася ў двары жанчыны 13 студзеня. Тады гаспадыня выклікала МНС і міліцыю, жывёліну ўдалося прагнаць.

Аднак рысяня вярнулася на наступны дзень. Яго злавілі ды перадалі ў Баранавіцкую раённую ветэрынарную станцыю.

Як распавёў belsat.eu кіраўнік установы, рысь памерла, не пратрымаўшыся і содняў.

«Пакуль не вядома, што здарылася. Будзем яе даследаваць, вымаць мозг», – распавёў Мікалай Пакумейка.

Журналіст і паляўнічы Аляксандр Ачарэтны тлумачыць, што для вызначэння, ці здаровая жывёліна, дастаткова даследаваць яе галаву.

«Бо ў першую чаргу паражаецца цэнтральная нервовая сістэма. Калі жывёліна прыйшла да людзей, гэта не норма. Аднак гэта нічога не значыць акрамя таго, што звер не ў нармальным стане. Можа, ён не хворы, можа, у яго проста знясіленне, але гэта трэба даследаваць».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў