Брытанскі ўрад зацвердзіў пагадненне аб Brexit. Абмеркаванне цягнулася 5 гадзін


Кабінет міністраў Вялікай Брытаніі ўхваліў папярэдні тэкст пагаднення аб выхадзе краіны з Еўразвязу, заявіла прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй.

Абмеркаванне пагаднення працягвалася пяць гадзін.

Паводле Sky News, Тэрэза Мэй заявіла, што дасягнутае пагадненне, на яе думку, адзіны магчымы варыянт для Вялікай Брытаніі выйсці з Еўразвязу на якіх-небудзь умовах.

Падчас абмеркавання брытанскія журналісты паведамілі, што прыхільнікі «жорсткага Брэкзіту» сярод кансерватараў у парламенце абмяркоўваюць галасаванне аб недаверы Тэрэзе Мэй.

У аўторак прадстаўнікі Брытаніі і ЕЗ на сустрэчы ў Бруселі ўзгаднілі папярэдні тэкст пагаднення па «Брэкзіце», што дало надзею на значны прарыў у перамовах, якія трывалі на працягу апошніх некалькіх месяцаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў