Брытанскі прынц Гэры і Мэган Маркл адмовіліся ад сваіх каралеўскіх паўнамоцтваў


Брытанскі прынц Гэры і яго жонка Мэган Маркл (герцаг і герцагіня сэсекскія) вырашылі адмовіцца ад сваіх асноўных абавязкаў і паўнамоцтваў у якасці чальцоў каралеўскай сям’і. Пра гэтае рашэнне яны абвясцілі на сваёй афіцыйнай старонцы ў Instagram.

Гэры і Мэган Маркл заявілі, што плануюць адысці ад справаў, звязаных з каралеўскай сямʼёй і працаваць над тым, «каб стаць фінансава незалежнымі», працягваючы пры гэтым поўнасцю падтрымліваць каралеву Элізабэту II. Яны плануюць збалансаваць свой час паміж знаходжаннем у ЗША і Вялікай Брытаніі, каб мець магчымасць выхоўваць сына з павагаю да каралеўскіх традыцыяў.

Адзначаецца, што гэтае рашэнне яны прынялі «пасля шматмесячных разважанняў і ўнутраных дыскусіяў».

https://www.instagram.com/p/B7EaGS_Jpb9/

Як заявіў былы прэс-сакратар Бакінгэмскага палаца Дыкі Арбітэр, адной з прычынаў рашэння герцага і герцагіні пакінуць каралеўскі двор стала пільная ўвага СМІ пасля нараджэння сына Арчы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У кастрычніку на тэлеканале ITV паказалі вялікае інтэрвʼю Гэры і Меган, дзе жонка прынца скардзілася на тое, як ёй нашкодзіла жоўтая прэса падчас цяжарнасці, крытыкуючы абсалютна кожны яе крок.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў