Блогер Шэры Кот застаўся ў ІЧУ – яго пакаралі новым арыштам


Аршанскі актывіст «Еўрапейскай Беларусі», блогер Дзмітрый Казлоў (больш вядомы як Шэры Кот) не выйшаў з ізалятару часовага ўтрымання пасля адбыцця 15 содняў арышту. Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».

Дзмітрый Казлоў быў затрыманы 26 снежня і пакараны 15 соднямі арышту за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці Беларусі. Тэрмін арышту сканчаўся 9 студзеня. Паплечнікі актывіста чакалі яго каля аршанскіх ІЧУ і РАУС, але на свабоду ён так і не выйшаў.

https://www.facebook.com/european.bel/posts/175971937122709

Толькі позна ўвечары адзін з працаўнікоў аршанскага ІЧУ паведаміў актывістам, што ў Казлова маецца яшчэ адна пастанова аб арышце. За што канкрэтна яго пакаралі арыштам і колькі содняў далі – пакуль невядома.

Аб’ектыў
За незалежнасць судзяць двойчы. У тым ліку тых, хто яшчэ не выйшаў
2020.01.09 23:17

7,8, 20,21 і 29 снежня ў Менску праходзілі акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Акцыі адбываліся мірна і без затрыманняў, аднак пасля іх удзельнікаў пачалі масава прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці. Сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які ініцыяваў акцыі абарону незалежнасці, а таксама шэраг актывістаў затрымалі і пакаралі адміністратыўным арыштам. Дзясяткі чалавек былі аштрафаваныя.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў