Берасце: 25 сакавіка абвяшчаюць працоўным днём


У рэдакцыю «Белсату» паступаюць паведамленні ад працоўных розных прадпрыемстваў Берасця, што субота 25 сакавіка будзе працоўным днём.

«Учора нам заявілі, што 25 сакавіка – працоўны дзень, у гэты дзень нельга браць адгул за свой кошт. Хоць у другі дзень хоць месяц запар бяры адгулы калі напішаш за свой кошт. Тут жа паведамілі, што калі пішаш за свой кошт можна адразу пісаць заяву на звальненне. Сёння з працай цяжка таму людзі і не рызыкуюць», – гаворыць адзін з працаўнікоў «Брэстгазаапарату».

Адзін з працаўнікоў Будтрэсту №8 распавёў, што на яго прадпрыемстве 25 сакавіка таксама працоўны дзень:

«Нам у СУ-158 заявілі, што ў суботу будзем адпрацоўваць за 2-гі дзень Вялікадня», – распавёў ён.

Тым часам у берасцейскім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна на 25 сакавіка запланаваны суботнік.

«Пагражаюць адлічэннем, раяць зʼязджаць па дамах, або выходзіць на суботнік», – паведамляе адзін з студэнтаў.

Пры гэтым у на Дзень Волі ў Берасці пройдзе шэсце і мітынг у цэнтры гораду, дазвол на гэта даў берасцейскі гарвыканкам. Таксама адбудзецца сустрэча з кіраўніцтвам гораду і дэпутатамі гарадскога Савету дэпутата. Вось толькі патрапіць на гэтыя мерапрыемствы шмат хто з берасцейцаў патрапіць не зможа, бо вымушаны будзе быць у выходны дзень на працы.

СА, Belsat.eu

Стужка навінаў