Belsat.eu распавядае гісторыю касцёлу Фара Вітаўта


29 лістапада 1961 году камуністы знішчылі найвялікшы і найстарэйшы касцёл Горадні. Глядзіце віртуальную экскурсію пра Фару Вітаўта!

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 29 listopada 2018

Гарадзенская Фара Вітаўта магла бы быць адным з найстарэйшых касцёлаў у Беларусі, калі б не антырэлігійная кампанія ў СССР. Уначы 29 лістапада 1961 году касцёл узарвалі.

Пасля гэтай падзеі СССР існаваў яшчэ 30 год, але ні тады, ні ў часы незалежнай Беларусі на тым месцы нічога не пабудавалі. Некалькі год таму толькі быў пастаўлены сімвалічны памятны знак у выглядзе расколатай аркі з праваслаўным і каталіцкім крыжамі.

Даследчык гарадзенскай даўніны Алесь Госьцеў яшчэ будучы падлеткам сваймі ўласнымі вачыма бачыў той велічны касцёл. А ў сталым узросце апавядае Belsat.eu пра гісторыю аднаго з самых велічных касцёлаў ува ўсходняй Еўропе, пабудаваны Вітаўтам, дзе маліліся каралевіч Казімір ды кароль Стэфан Баторый.

Стужка навінаў