«Белнафтахім» плануе ў сакавіку атрымаць з усіх крыніцаў мільён тон нафты


Канцэрн «Белнафтахім» паведамляе, што цягам сакавіка пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы складуць каля мільёна тон, піша interfax.

6 сакавіка ў Беларусь адгрузяць першы танкер нафты з Азербайджана. Агульным аб’ём сыравіны з Баку складзе каля 170 тысячаў тон, паколькі 20 сакавіка выйдзе другі танкер. У Беларусь нафта патрапіць па трубаправодзе Адэса-Броды.

Hавiны
Беларусь гатовая да паставак азербайджанскай нафты
2020.02.27 10:01

«У першай дэкадзе сакавіка ў порт Клайпеды паступіць першы з двух танкераў з нафтай, якую набылі без прэміі ў расейскіх трэйдараў», – паведаміў прэс-сакратар «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Беларусь таксама чакае, што ўжо ў бліжэйшы час распачнуцца пастаўкі нафты з Расеі. Мяркуецца, што ў сакавіку наша краіна атрымае 300 тысячаў тон расейскай нафты. Паводле «Белнафтахіму», у сакавіку апроч «Сафмара» нафту на беларускія НПЗ паставяць яшчэ пяць расейскіх фірмаў.

У студзені-лютым бягучага года Беларусь атрымала 709,14 тысячаў тон сыравіны. Гэта на 76 % меней, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

ВІДЭА
Нафтавая вайна Лукашэнкі з Пуціным канчаецца
2020.02.29 09:13
  • У 2019 годзе Менск і Масква гэтак і не змаглі дамовіцца пра ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь у 2020 годзе. У выніку ў студзені–лютым нафту ў Беларусь пастаўлялі толькі кампаніі Міхаіла Гуцэрыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошнія два месяцы айчынныя НПЗ працуюць на мінімальнай загрузцы.
  • Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі паабяцаў зняць абмежаванні доступу да нафтапроваду кампаніяў, якім будзе цікава працаваць з Беларуссю. Цяпер беларускія ўрад спадзяецца на інтарэс да супрацы з нашай краінай дробных і сярэдніх нафтавых фірмаў.
  • Дыверсіфікацыя паставак нафты – адная з самых прыярытэтных задач «Белнафтахіму» на 2020 год. Дасягнуць гэтага аднак пакуль не ўдалося: сёлета Беларусь закупіла толькі 86 тысяч тон нарвежскай нафты.
Hавiны
«Коммерсантъ»: пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь могуць аднавіцца ўжо ў сакавіку
2020.02.22 07:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў