«БелДжы» спыніла канвеер па вытворчасці аўтамабіляў


Выпуск аўтамабіляў на канвееры СЗАТ «БелДжы» ў Барысаўскім раёне спынены. Аднавіць зборку аўтамабіляў плануецца 5 жніўня. Двухтыднёвая прыпынак, падчас якой вялікая частка калектыву адпраўлена ў чарговыя адпачынкі, неабходная для правядзення планавых прафілактычных і рамонтных прац на абсталяванні, піша Ex-press.by.

Штомесячны мінімум выпуску аўтамабіляў на заводзе ўсталяваны на ўзроўні 1700 машын, аднак у выпадку перавышэння гэтага ўзроўню працаўнікі могуць атрымаць прэмію. Таму фактычны аб’ём вытворчасці складае каля 2000 машын у месяц.

Нагадаем, адміністрацыя сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «БелДжы» ў Барысаўскім раёне зарэзервавала сабе права прыцягваць супрацоўнікаў без ўзгаднення з імі да працы ў выходныя дні і ў звышвызначаны час да 31 снежня.

Адпаведны загад быў падпісаны ў пачатку бягучага года першым намеснікам міністра прамысловасці Беларусі, в.а. генеральнага дырэктара СЗАТ «БелДжы» Генадзем Свідзерскім.

СК belsat.eu

Стужка навінаў