Белавус паабяцаў Статкевічу і Сіўчыку па пляшцы каньяку


Калі яны змогуць правесці шэсце на Дзень Волі.

«Я рады, што паразуменне прыйшло і ўсе зразумелі, што такое мерапрыемства павіннае адбыцца», – заявіў «Белсату» Павел Белавус.

«Калі Мікола Статкевіч зможа ўсё зарганізаваць так, каб у адным месцы людзі слухалі музыку, а ў другой іх не біў АМАП, калі гэта атрымаецца, я падару спадарам Статкевічу і Сіўчыку па пляшцы каньку», – заявіў Белавус.

«Галоўная задача ўва ўсіх – зрабіць усе каб мы гэтую дату натхняльна, прыгожа і пазітыўна адзначылі. Каб мы самі не стварылі канфліктнай сітуацыі, – кажа Белавус. – Горад цалкам падзяляе нашую пазіцыю, ніхто не хоча ствараць для заходніх медыяў негатыўных карцінак, звязаных з Днём Волі».

Паводле Белавуса, шэсце адбудзецца ў любым выпадку.

«Калі ў цэнтры гораду збіраюцца 20–30 тысячаў чалавек, шэсце і так адбываецца – многія будуць ісці на канцэрт арганізаванымі групамі. Мы хочам, каб усё адбылося прыгожа і мірна», – дадаў Павел Белавус.

Бескампрамісны варыянт Статкевіча

5 сакавіка частка аргкамітэту па святкаванні Дня Волі заявіла, што будзе спрабаваць атрымаць дазвол уладаў на правядзенне шэсця па цэнтры Менску.

Мікалай Статкевіч на ганку ўправы Партыі БНФ ухваліў ранейшы дазвол Менгарвыканкаму на правядзенне мітынгу і канцэрту каля Тэатру оперы і балету, і прапанаваў абраць старшынём працоўнай групы па арганізацыі імпрэзы Паўла Белавуса.

ДД

Стужка навінаў