«Белавія» аднаўляе палёты ў Італію


Авіякампанія «Белавія» паведамляе, што ў найбліжэйшы час збіраецца выканаць шэраг рэйсаў у Італію.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе кампаніі, гэта будзе зроблена «з мэтай задавальнення попыту пасажыраў на пералёты паміж Рэспублікай Беларусь і Італіяй па працоўных і асабістых прычынах». У прыватнасці, 17, 24 красавіка і 1 траўня будуць выкананыя рэйсы Менск-Рым і Рым-Менск. 2 траўня «Белавія» выканае рэйсы Менск-Мілан і Мілан-Менск.

«Звяртаем увагу, што колькасць рэйсаў у траўні скарочана», – падкрэслілі ў кампаніі.

Нагадаем, Італія больш за іншыя еўрапейскія краіны пацярпела ад пандэміі. На дзень 15 красавіка ў Італіі заразіліся каронавірусам 162 488 чалавек, памерлі – 21 067.Гэта самы высокі ўзровень смяротнасці ад COVID-19 у свеце.

Hавiны
«Белавія» спыняе палёты ў Вільню
2020.04.03 18:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў