«Белавія» спыняе палёты ў Вільню


Рэйсы «Белавія» ў Вільню прыпыняюцца па рашэнні літоўскага боку. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі на афіцыйнай старонцы ў «Facebookʼу».

«Звяртаем увагу, што, у сувязі з рашэннем літоўскага боку, з 6 красавіка прыпыняюцца палёты ААТ «Белавія» ў Вільню.

Пры гэтым нагадваем, што нацыянальны авіяперавозчык на сённяшні дзень не мае намеру па ініцыятыве беларускага боку адмяняць запланаваныя рэйсы, у тым ліку ў Арменію, Вялікую Брытанію, Венгрыю, Германію, Ізраіль, Іспанію, Нідэрланды, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Швейцарыю, Швецыю, Эстонію, якія актыўна выкарыстоўваюцца замежнымі грамадзянамі для вяртання праз Менск у краіны свайго грамадзянства», – адзначаюць у МЗС.

Нагадаем, 31 сакавіка міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што сітуацыя з каронавірусам у Беларусі неспрыяльная, таму лёс авіязносінаў паміж Менскам і Вільняй пад пытаннем. «Яшчэ і сёння (захоўваюцца) рэгулярныя палёты, аднак у сілу іншых прычынаў у нас узнікае шмат сумненняў, ці пакінуць іх, таму што мы бачым, што сітуацыя з вірусам у Беларусі, здаецца, нядобрая, мякка кажучы», – сказаў міністр на пасяджэнні парламенцкага Камітэту па замежных справах.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы: Беларускі кіраўнік ацэньвае сітуацыю з пэўнай бравадай
2020.04.01 11:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў