Беларусы збіраюць рэчы для сям'і жанчыны, якая скончыла з сабой пасля забірання дзяцей


Дапамогу праз «Facebook» абвесціў Андрусь Козел.

Таццяна Боўшыс скончыла жыццё самагубствам пасля таго, як сацыяльныя службы забралі ейных чацвярых дзяцей у прытулак за антысанітарыю ў доме. Цяпер неабыякавыя распачалі кампанію збору неабходных рэчаў, каб муж загінулай, Андрэй Боўшыс, мог атрымаць дзяцей назад.

Сацыяльныя службы абяцаюць, што дзяцей аддадуць, калі мужчына знойдзе працу ў Воранаве і давядзе да ладу кватэру, каб туды можна было засяліць дзяцей. Андрэй працуе жывёлаводам за 350–400 рублёў.

Гэтак званае дзяржаўнае забеспячэнне ў прытулку каштуе каля 800 рублёў – за кожнае дзіцё па 200 рублёў. Грошы будуць паступова спаганяць з бацькі.

Сям’і патрэбная мэбля, кухоннае начынне, свяцільнікі, жырандолі і г. д.

Паводле Андруся Козела, ужо каля 40 чалавек хочуць ахвяраваць розныя рэчы.

«Бліжэйшыя тры дні будзем ездзіць збіраць рэчы. Цяпер патрэбныя валанцёры-грузчыкі. Я аплачу аўта, каб усё даставіць. Адгукнуліся яшчэ дзве асобы з аўтамі, на якіх мы пазбіраем дробныя рэчы.

А ў панядзелак будзем ездзіць на грузавіку па горадзе і збіраць буйнагабарытную мэблю. Было б добра, калі б знайшліся яшчэ валанцёры, гатовыя перацягнуць канапы і шафы з кватэраў у грузавік», – распавядае Андрусь.

Кантакты Андрэя Боўшыса:

+375 29 993 57 80

Рэквізіты карткі:

Андрей Бовшис

Карта Белкарт. Белагропромбанк

9112 1100 2951 2111

До 04/19

Трагедыя здарылася ў вёсцы Вайкунцы Воранаўскага раёну 7 лютага. Дзяцей забралі за антысанітарыю. Увечары Таццяну Боўшыс знайшлі ў пятлі.

Гісторыю сям’і Боўшыс глядзіце ў нашым матэрыяле

ДР belsat.eu

Стужка навінаў