Беларусы з гуманітарнай візай змогуць працаваць у Польшчы


Беларусы, якія праз рэпрэсіі былі вымушаныя выехаць у Польшчу і атрымалі гуманітарную візу, змогуць працаваць ужо з сярэдзіны лістапада. Пра гэта абвесціў дэпутат польскага Сейму Міхал Шчэрба на прэсавай канферэнцыі Цэнтру Беларускай Салідарнасці.

За папраўкі ў адпаведны законапраект маюць прагаласаваць 27 кастрычніка. Сярод польскіх дэпутатаў існуе адзінства ў гэтым пытанні, падае ЦБС.

«Такія змены вітае Павал Латушка, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады», – пішуць у ЦБС.

Пасля выбараў у Беларусі бліжэйшыя нашыя суседкі – Польшча і Літва – абвясцілі, што будуць выдаваць беларусам бясплатныя гуманітарныя візы. Аднак паводле польскага заканадаўства, працаваць або вучыцца па гуманітарнай візе цяпер нельга.

Hавiны
«Падрыхтуйцеся чакаць і змагацца за свае правы». У Польшчы выпусцілі дапаможнік па пераездзе для беларусаў
2020.10.07 18:09
Беларускія ўцекачы і актывісты ў Польшчы таксама пісалі петыцыю да Матэўша Маравецкага з просьбай дазволіць працаваць тым, хто папрасіў палітычнага прытулку. Цяпер працаваць нельга першыя 6 месяцаў – гэта максімальны час разгляду справы аб статусе ўцекача паводле закону. Калі за паўгода рашэння не прынялі, можна атрымаць пасведчанне, якое дазваляе працаваць у Польшчы падчас працэдуры атрымання міжнароднай абароны.

belsat.eu

 

Стужка навінаў