У Беларускім доме ў Варшаве (ul. Wiejska 13/3) адзначаць Дзень роднай мовы.
Арганізатары запрашаюць на імпрэзу, на якой можна будзе «выказаць сваю пазіцыю, падтрымаць традыцыю, салідарызавацца з Беларуссю і напісаць Нацыянальную дыктоўку разам, паводле аднаго са знакавых тэкстаў БНР».
Гэтым мерапрыемствам Беларускі дом у Варшаве распачынае святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Адмысловы госць імпрэзы – сябра Рады БНР, віцэ-дырэктар «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі. Ён выступіць са святочнай прамовай і прадставіць тэкст Нацыянальнай дыктоўкі.
Вядоўца – літаратарка, паэт, аўтарка «белсатаўскай» праграмы «Прыват» Валярына Кустава.
Той, хто напіша дыктоўку з найменшай колькасцю памылак, атрымае ўзнагароду. А ўсіх прысутных чакае святочны пачастунак.
НМ, belsat.eu