У Менску на Камсамольскім возеры абсталявалі купелі для вадохрышчанскіх купанняў.
Фота: Белсат
Гэты дзень у біблейскай гісторыі апісаны як дзень хрышчэння Янам Хрыціцелем Ісуса Хрыста ў Іярданіі.
Аднак купанне ў зімовай палонцы – традыцыя сучасная і не мае нічога агульнага з царкоўнымі канонамі.
Для вадохрышчанскіх купанняў у Менску ўлады абсталявалі тры пляцоўкі. Акунацца можна з вечара 18 студзеня да 20 студзеня.
Фотакарэспандэнты «Белсату» паназіралі за тымі, хто прыйшоў акунуцца на тэрыторыі Камсамольскага возера.
Як акунуцца і не захварэць?
Медыкі тлумачаць правілы купанняў без сумных наступстваў для здароўя.
- Вядома ж, нельга ўжываць алкаголь: гэта дае нагрузку на сэрца.
- Лепш за ўсё пачаць загартоўвацца за некалькі тыдняў да Вадохрышча: як мінімум прымаць кантрасны душ.
- Беспасярэдне перад купаннем рэкамендуецца зрабіць размінку або прабежку, каб разагрэць і падрыхтаваць цела.
- Каб пазбегнуць пераахалоджвання, лепш абмежавацца 10 секундамі ў вадзе.
- Прыблізна за гадзіну да купання добра было б паесці, а пасля акунання – выпіць гарачай гарбаты.