Беларусы Швецыі зладзілі акцыю салідарнасці ў Стакгольме. ФОТАФАКТ


26 ліпеня прадстаўнікі беларускай дыяспары Швецыі выйшлі ў цэнтр Стакгольму, каб падтрымаць палітзняволеных.
Беларусы Швецыі выйшлі на акцыю салідарнасці. 26 ліпеня, Стакгольм. Фота Max Rosenkov
Беларусы Швецыі выйшлі на акцыю салідарнасці. 26 ліпеня, Стакгольм. Фота Max Rosenkov

Цяпер штотыдзень па ўсім свеце праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю. Нашыя землякі яднаюцца пад бел-чырвона-белымі сцягамі з патрабаваннем свабодных і справядлівых выбараў: ад Аўстраліі да Паўднёвай Амерыкі.

Беларусы Швецыі выйшлі на акцыю салідарнасці. 26 ліпеня, Стакгольм. Фота Max Rosenkov

Паводле падлікаў праваабарончага цэнтру «Вясна», на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якія праходзілі 14 і 15 ліпеня ў Беларусі, былі затрыманыя як мінімум 420 чалавек.

Hавiны
«Маліцеся за Беларусь». Беларусы Італіі зладзілі акцыю ў Ватыкане
2020.07.27 13:50

ДР belsat.eu

Стужка навінаў