Беларусы – самыя песімістычныя сярод жыхароў краін «Усходняга партнёрства»


59% беларусаў не вераць у станоўчыя змены і песімістычна глядзяць на будучыню краіны, вынікае з апошняга апытання, праведзенага Еўразвязам у сакавіку 2019 году.

Гэта найгоршы паказнік сярод краін, якія ўдзельнічаюць ва «Усходнім партнёрстве». Найлепшая лічба ў Арменіі – там 70% насельніцтва аптымістычна настроеныя.

Другая па «песімізме» жыхароў краіна пасля Беларусі – Украіна.

Інфаграфіка EAST Research center

Паказчыкі даследвання пад эгідай ЕЗ амаль не змяняюцца за апошнія некалькі гадоў.

А вось з апытання, праведзенага беларускім дзяржаўным Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам напрыканцы 2018 году вынікае, што 73% беларусаў глядзелі ў будучыню з аптымізмам.

КА belsat.eu

Стужка навінаў