Беларусы прыйшлі да «Белнафтахіма», каб спытаць пра кошты на паліва


Людзі выйшлі да офісу «Белнафтахім». Галоўнае пытанне: як фармуюцца кошты на паліва?

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 25 lutego 2020

«Белсат» зладзіў стрым з акцыі, якая доўжылася не больш за 40 хвілінаў.

Вядомы блогер MozgON заклікаў людзей прыйсці да офісу кампаніі «Белнафтахім» 25 лютага а 14:00. У сваім закліку блогер прапаноўваў задаць супрацоўнікам кампаніі пытанні: як фарміруюцца кошты на паліва і калі спыняць падвышаць цану на бензін на адну капейку кожны тыдзень?

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Дыялог мінака і супрацоўніка «Белнафтахіма».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

«Белсат» зладзіў стрым з акцыі. А 14:00 прыкладна 20 чалавек сабраліся каля будынку кампаніі «Белнафтахім», што на праспекце Дзяржынскага ў Менску. Блогер MozgON стаў на прыступкі і пачаў звяртацца да натоўпу – маўляў, колькі яшчэ можна трываць гэтыя падвышэнні коштаў на паліва?

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Блогер MozgON.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Да пратэстоўцаў выйшаў намеснік кіраўніка кампаніі Уладзімір Сізоў. Таксама выйшла некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў кампаніі.

Уладзімір Сізоў адзначыў, што «Белнафтахім» працягне трымацца стратэгіі плаўнай змены коштаў на паліва, якая прадугледжвае карэктаванне на адну капейку.

Намеснік старшыні «Белнафтахіму» таксама адзначыў, што кошт паліва залежыць ад кошту сыравіны, дамоўленасцяў з пастаўшчыкамі, падатковай нагрузкі, курсаў валют.

«Мы вымушаныя купляць нафту за валюту, таму ваганні валюты таксама адлюстроўваюцца на кошту нафтапрадуктаў», – заявіў ён.

У выніку частка пратэстоўцаў падтрымлівала незалежнага блогера, а частка пляскала ў далоні словам Сізова. Усё працягвалася каля 30-40 хвілінаў. Потым кіраўніцтва «Белнафтахіму» папрасіла супрацоўнікаў вярнуцца на свае працоўныя месцы – маўляў, хопіць адпачываць.

Супрацоўнік «Белнафтахіма».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Блогер MozgON хацеў прайсці ў будынак і паразмаўляць з кіраўніцтвам ці топ-менеджарамі. Але яго ўнутр не пусцілі.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

ВЯ, фота Ірына Арахоўская Belsat.eu

Стужка навінаў