Беларуску не пусцілі ў самалёт у Кітаі, бо ў яе не расейскае грамадзянства


Грамадзянку Беларусі ў кітайскім аэрапорце не пусцілі ў расейскі самалёт. На борт «Уральскіх авіялініяў» па маршруце Сіань -Екацярынбург не змаглі сесці пасажыры, якія не маюць расейскага грамадзянства, паведамляе TUT.by.

На рэйс Сіань-Екацярынбург кампаніі «Уральскія авіялініі» не пусцілі не толькі беларуску Наталлю, якая вярталася ў Менск, таксама на борт не патрапілі грамадзяне Арменіі, Казахстана і Таджыкістана.

Наталля распавяла, што спачатку ёй перанеслі час вылету на 2 лютага, а калі яна прыехала ў аэрапорт, то квіткі на рэйс не выдалі.

«У мяне быў вылет з Сіаню на 00.30 на 3 лютага, але вечарам 1 лютага мне прыйшло паведамленне, што рэйс перанеслі на 2 лютага на 8.15. У аэрапорце квіткі на самалёт не выдалі. Іншыя, якіх таксама не пусцілі на пасадку, намагаюцца тэлефанаваць у амбасады. Дакументы ў аэрапорце па якой прычыне нас не пускаюць на рэйс, не далі. У многіх стыкоўныя рэйсы», – распавяла Наталля.

Дзяўчына кажа, што яна таксама тэлефанавала ў беларускую амбасаду, дзе ёй патлумачылі, што цяпер чартарнымі рэйсамі з Кітаю перавозяць толькі грамадзянаў Расеі.

Дзяўчына плануе набыць новыя авіябілеты ў Пекін або Шанхай, а адтуль ужо дабірацца самалётам да Масквы.

Hавiны
З Кітайскага Ўу-Ханю эвакуявалі беларусаў
2020.02.02 08:10

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў