Грамадзяне Беларусі, якія не маглі выбрацца на радзіму з індыйскага штату Гоа, вылецелі ў Маскву. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства спорту і турызму.
На борце самалёту, які накіроўваецца маршрутам Дабалін-Масква, 66 пасажыраў: 62 з іх – грамадзяне Беларусі, 3 – грамадзяніны Расеі ды 1 – Украіны.
Самалёт прыбудзе ў міжнародны аэрапорт «Шарамецьева», пасля чаго пасажыры за 24 гадзіны абавязаны пакінуць транзітную зону і вылецець у Беларусь.
Як адзначыла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, удалося дамагчыся ад кампаніі «Библио-Глобус» выканання абавязкаў па дастаўцы турыстаў у пункт прызначэння.
Праблемы ў беларусаў узніклі пасля распараджэння расейскага ўрада ад 16 сакавіка аб абмежаванні ўезду ў Расею замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. 20 сакавіка ўрад РФ дазволіў транзіт грамадзянам Беларусі і іншых дзяржаў СНД праз сваю тэрыторыю РФ для вяртання на Радзіму. Раней паведамлялася, што беларусаў з Гоа забяруць 26 сакавіка.
У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі чакаюць, што да 30 сакавіка амаль усе арганізаваныя турысты з Беларусі вернуцца на Радзіму.
МГ belsat.eu