Беларускія памежнікі пачнуць дыстанцыйна ахоўваць зону радыяцыйнага забруджання


Беларускія памежнікі, ілюстратыўнае фота. Крыніца - gpk.gov.by

Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што з 2019 года пачнецца актыўная праца на радыяцыйна заражаных тэрыторыях.

«Ахова мяжы тут будзе весціся дыстанцыйным спосабам з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. На гэтыя мэты накіраваны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у рамках якога плануецца разгарнуць сучасныя тэхнічныя сродкі аховы мяжы для аддаленага кантролю забруджанай тэрыторыі. Падраздзяленні мяжы будуць аснашчаны сучаснымі сродкамі назірання, спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікай, прыборамі радыяцыйнага кантролю, спецыяльнай ахоўнай адзеннем і рэспіратарамі, якія дазволяць бяспечна для вайскоўцаў выконваць задачы па ахове беларускіх межаў на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка», – паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэту.

У ведамстве таксама распавялі, што сёлета запланавана паэтапнае ўмацаванне мяжы, у прыватнасці, праз павелічэнне колькасці памежнікаў.

«На сённяшні дзень ужо сфармаваны штаты манеўраных груп. На ўкраінскім напрамку праводзяцца арганізацыйныя мерапрыемствы па іх камплектаванню, а таксама аснашчэнню ўзбраеннем і тэхнікай. У далейшым аналагічны падыход будзе рэалізаваны на прыбалтыйскім і польскім напрамках», – паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары