Беларускія ды славацкія футбалісты пабіліся падчас таварыскага матчу


Пасля бойкі паміж футбалістамі.
Фота: vk.com/dynamobrest

На зборах у Турцыі футбалісты берасцейскага «Дынама» пабіліся з калегамі са славацкага «Слована» з Браціслава. Пра гэта паведамляе беларуская каманда ў Twitter.

Бойка здарылася напрыканцы матчу. Сяргей Кісляк паваліў на газон суперніка, які ў адказ ударыў беларуса нагой. Пачалася бойка. Павел Савіцкі паклаў на газон славака, а Эліс Бакай схапіў яго за горла. Гульцоў разнялі суддзі ды іншыя гульцы камандаў.

У выніку поле пакінулі Эліс Бакай і гулец славацкай каманды.

Адзіны гол у матчы забіў Усевалад Садоўскі. У выніку ў гульні перамог дзейны чэмпіён Беларусі з лікам 1:0.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў