Беларускіх алімпійцаў апрануць у шэра-чырвоную форму з нацыянальным арнаментам


27 чэрвеня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце прайшла прэзентацыя «параднай» і «спартыўнай» формы, у якой нашыя спартсмены будуць скараць Рыа-дэ-Жанэйра. Калекцыю пад назвай «Беларусь спартыўная. Сіла перамог» распрацавала дызайнер Юлія Латушкіна.

Натхнялася аўтарка традыцыйным беларускім рушніком, нацыянальным арнаментам ды вышыўкай.

Серыя выкананая ў чырвоным, шэрым і белым колерах. Касцюмы пашылі на прадпрыемстве ў Лідзе.

«Галоўным элементам калекцыі з’яўляецца стылізаваны васілёк, які выкарыстоўвалі нашы ткачыхі ў традыцыйных ручніках. Узор з’яўляецца сімвалам ураджайнасці, дабрабыту сілы і чысціні, што з дакладнасцю адлюстроўвае нацыянальны характар беларусаў », – паведаміла прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Форму змогуць купіць і звычайныя беларусы. Аляксандр Лукашэнка, які прысутнічаў на прэзентацыі, загадаў выпусціць яе ў вольны продаж.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў