Беларускі фільм пра жаночую калонію пазмагаецца за два «Оскары»


Кадр з фільму «Дэбют». Фота: tut.by

Карціна «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка вылучаная ад Беларусі на «Оскар» у дзвюх намінацыях – «Лепшы фільм на замежнай мове» і «Лепшы дакументальны фільм».

Зараз фільм знаходзіцца адразу ў двух лонг-лістах. Кароткі спіс прэтэндэнтаў будзе вядомы 16 снежня. У секцыю «Лепшы фільм на замежнай мове» адбяруць 10 фільмаў з 93, у шорт-ліст конкурсу «Лепшы дакументальны фільм» – 15 фільмаў з 159.

«Дэбют» расказвае пра папраўчую калонію ў Гомлі, дзе адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын. Сюды трапляюць тыя, хто парушыў закон упершыню. У зняволенні жанчыны баяцца пазбавіцца сямейнага падтрымання. Не страціць сябе дапамагаюць рэпетыцыі спектакля. Доўгачаканая прэм’ера адбудзецца ў Гомельскім драматычным тэатры. Асуджаныя ўпершыню за доўгія гады на некалькі гадзін пакінуць тэрыторыю калоніі. Іх дэбют на прафесійнай сцэне змогуць убачыць сваякі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары