Блогер Улад Мага апублікаваў відэа з паездкі ў Нагорны Карабах. Пасля яе яму сталі пагражаць


27 ліпеня беларускі відэаблогер з армянскімі каранямі Уладзіслаў Маўсэсаў (ён жа – Улад Мага) апублікаваў паўгадзіннае відэа са сваёй паездкі ў Нагорны Карабах.

У сваім відэа ён распавядае, што мае карабахскія карані і спрабаваў знайсці ў Карабаху сваякоў. Мужчына таксама прызнаецца, што прозвішча ягоных продкаў гучала як Маўсэсян.

«Гэта папулярнае тут прозвішча – магчыма таму знайсці нікога не атрымалася», – дадаў блогер.

На кадрах бачна, што падчас паездкі ў Карабах да заплечніка Маўсэсава быў прымацаваны афіцыйны беларускі сцяг.

14 ліпеня Мага заявіў, што ягонае жыццё можа быць у небяспецы. Паводле яго Азербайджан абвесціў яго ў вышук. Пасля гэтага блогер выехаў у Арменію.

У новым відэа, між іншым, Улад распавядае, што армянскія ўлады выдзелілі яму кватэру.

ДД

Стужка навінаў