Нарадзінец Браслава Віктар Дудкевіч ужо дзесяць гадоў працуе ў Глыбоцкім доме рамёстваў. Гэты вялікі знаўца беларускага арнаменту займаецца разьбою па дрэве, жывапісам, а таксама стварэннем макетаў старадаўніх прыладаў для апрацоўкі дрэва. Таленавіты майстар не забывае пры гэтым пра захоўванне беларускай мовы і культуры.
«Мне хацелася сумясціць частку тых часоў і частку сённяшняга часу, каб яны былі разам. Калі ёсць каму перадаць штукарскае майстэрства ёсць і надзея на лепшае» – распавядае Віктар Дудкевіч.
Глядзець поўнае выданне праграмы «Рэпартэр»
У сваім інтэрв’ю майстар зазначае, што праз перадачу новым пакаленням народнага майстэрства мусіць перадавацца і веданне роднай беларускай мовы і культуры, бо беларусы павінны вяртацца да сваіх нацыянальных традыцыяў.
«У Беларусі ўжо прыпадае 14 літраў алкаголю на кожнага жыхара краіны, а 8 літраў – гэта ўжо пачатак дэградацыі. Пара крыху і падумаць. Многа людзей з’язджае і мала хто застанецца. Ужо вёскі выміраюць. Нараджальнасць у нас таксама невялікая. Трэба захаваць нацыю» – дадае Віктар Дудкевіч.
Глядзіце таксама >>> Ровары. Што такое стырно, сядзёлак і адбліскач?
ГВ, Belsat.eu