Беларуская дэмакратычная мара крочыць па Еўропе


Дэмакратычных выбараў патрабуе ўвесь беларускі свет. Вуліцамі еўрапейскіх гарадоў сёння прайшліся тысячы суайчыннікаў, якія жывуць за мяжою, але сэрцам адданыя Радзіме. «Белсат» сабраў здымкі з акцыяў.

Прывітанне з Барселоны

Прывітанне з Барсэлоны перадаюць прызнаным (і яшчэ не) палітычным зняволеным, якія атрымаюць паштоўкі з сонечнага гораду. Да беларусаў, якія вагаюцца: застацца на канапе ці выйсці – заклік.

Акцыя салідарнасці ў Барсэлоне. Фота: удзельнікі акцыі
Паштоўкі для палітзняволеных. Фота: удзельнікі акцыі
Акцыя салідарнасці ў Барсэлоне. Фота: удзельнікі акцыі

«Абсалютна відавочна, што калі не прыкладаць намаганняў, нічога само па сабе не зменіцца, само па сабе не арганізуецца», – гаворыць адна з удзельніц акцыі.

Удзельнікі акцыі салідарнасці ў Каталунні заклікаюць далучацца да абароны незалежнасці беларусаў, абароны права выбару і годнай будучыні. У цэнтры ўвагі пратэстоўцы трымалі карціну «Беларускія метамарфозы» з выяваю прусака.

Акцыі ў Польшчы

Акцыі пад бел-чырвона-белымі сцягамі пабачылі ў польскіх Гданьску і Беластоку. У Гданьску сабралася больш за 200 асобаў. Яны выстраіліся ў ланцуг салідарнасці, а таксама прамаўлялі ў фармаце «вольнага мікрафону».

Акцыя салідарнасці ў Гданьску. Фота: удзельнікі акцыі
Акцыя салідарнасці ў Гданьску. Фота: удзельнікі акцыі
Акцыя салідарнасці ў Гданьску. Фота: удзельнікі акцыі

 

У Беластоку на ўжо другую па ліку акцыю салідарнасці сабралася каля 70 чалавек. Яны скандавалі «Сыходзь!», «Жыве Беларусь!», і давалі магчымасць ахвочым выказацца. Арганізатары кажуць, што беларусы Беластоку будуць працягваць гуртавацца і праводзіць акцыі.

Акцыя салідарнасці ў Беластоку. Фота: Яраслаў Іванюк
Акцыя салідарнасці ў Беластоку. Фота: Яраслаў Іванюк
Акцыя салідарнасці ў Беластоку. Фота: Яраслаў Іванюк

Хваля салідарнасці

У тэлеграм канале Мая краіна Беларусь – беларусы ў Талліне з партрэтамі сімвалаў змагання за будучыню без Лукашэнкі, банерамі 97% і заклікамі трываць.

Зараз у свеце адбываецца сапраўдная хваля салідарнасці з Беларуссю. Дыяспара па ўсім свеце: ад Нью-Ёрку да Сіднэя, выходзіць на мірныя дэманстрацыі, каб падтрымаць радзіму.

Найбольш буйныя акцыі збіраюць больш за тысячу ўдзельнікаў.

ЮЦ belsat.eu

Стужка навінаў