Беларуская чыгунка запусціла мабільнае прыкладанне на беларускай мове


Электронны квіток у Беларусі цяпер можна набыць праз прыкладанне на мабільным тэлефоне, і аформіць яго цяпер магчыма на беларускай мове.

Кампанія «УМОВЫ для МОВЫ» каторы час таму ініцыявала кампанію па збору індывідуальных зваротаў на гэты конт. Агулам актывісты сабралі 200 такіх зваротаў, якія па почце накіроўвалі ў Беларускую чыгунку.

«Мы збіралі менавіта індывідуальныя звароты. Гэта важна, бо 200 зваротаў складана праігнараваць. Калі ж паводле петыцыі сабрана нават 10 тысячаў подпісаў, чыноўнікам прасцей справаздачыцца, бо для іх гэта нібыта адзін зварот. Таму дасягнуты вынік у намаганні пашырыць выкарыстанне беларускай мовы на чыгунцы», – распавяла «Белсату» актывістка кампаніі Аліна Нагорная.

Мабільнае прыкладанне Беларускай чыгункі дасяжнае для карыстальнікаў смартфонаў і планшэтаў на платформах Android и iOS. Прыкладанне працуе на трох мовах: расейскай, беларускай і ангельскай. Пры гэтым у мабільным дадатку мова інтэрфейсу вызначаецца настройкамі прылады, якая выкарыстоўваецца, гэта значыць аўтаматычна выкарыстоўвае тую мову, якую паўсядзённа прымяняе карыстальнік.

Hавiны
У снежні Беларуская чыгунка запускае цягнік у Прагу
2019.10.28 18:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў