Беларускаму тэатру лялек – 80 гадоў


Фасад будынку Дзяржаўнага тэатру лялек. Фота – Gruszecki via Wikipedia

Дзяржаўны тэатр лялек адкрыўся 15 ліпеня 1938 года ў Гомлі. Спачатку акторская трупа налічвала пяць чалавек. Першай пастаноўкай калектыву была казка Лізаветы Тарахоўскай «Па шчупаковым загадзе».

Праз тры гады дзейнасці тэатр аказаўся ў эвакуацыі ў Расеі праз вайну. Беларускія лялечнікі выступалі перад вайскоўцамі на фронце ў складзе агітацыйных брыгадаў. Тэатр стаў першым, які аднавіў дзейнасць у Беларусі пасля вызвалення яе ад немцаў. Першы паказ адбыўся 1 траўня 1944 года на адной з гомельскіх плошчаў.

З 1985 года Тэатрам лялек кіруе Яўген Клімакоў .

У 1950 году тэатр пераехаў у Менск.

Паводле дырэктара тэатру Яўгена Клімакова, адзначаць 80-годдзе калектыў збіраецца ў кастрычніку Тыднем найлепшых спектакляў. БелТА падае, што на восень калектыў тэатру рыхтуе дзве прэм’еры.

У 2008 годзе Савет Міністраў надаў тэатру званне заслужанага калектыву Беларусі.

У 1990-м тэатр заснаваў і зарганізаваў міжнародны фестываль лялечных тэатраў, які ладзіць дагэтуль.

ДД

Стужка навінаў